ARTSphera.com.ua продажа и покупка произведений искусства картин работ мастеров

Русский Украинский Английский Немецкий Французский
Зарегистрировано: [1974] мастера, [371] посетитель.
Опубликовано: [32814] работы.

Поиск по:
RSS feed
Последние новости
Музей азиатского искусства Crow демонстрирует современную японскую керамику
Первая персональная выставка новых произведений художника Яна-Оле Шимана в Касмине открылась в Нью-Йорке
Выставка посвящена голове как мотиву в искусстве
МоМА получает большой подарок от работ швейцарских архитекторов Herzog & de Meuron
Выставка отмечает Андреа дель Верроккьо и его самого известного ученика Леонардо
Последние статьи
«Где командовали высшие существа: Генрих Нюссляйн и друзья» открывается в галерее Гвидо В. Баудаха
Новая экспозиция Высокого музея посвящена искусству южных backroads
Выставка в Глиптотеке предлагает скульптурную одиссею 1789-1914 годов
Первая большая ретроспектива американского фотографа Салли Манн отправляется в Хьюстон
Tate Modern открывает крупную выставку работ пионерской художницы Доротеи Таннинг
Neo-Op: выставка Марка Дагли открывается в галерее Дэвида Ричарда
Выставка новых работ американской художницы Кэтрин Бернхардт открывается в Ксавье Хуфкенс
Вид искусства
Живопись(22953)
Другое(3334)
Графика(3261)
Архитектура(1969)
Вышивка(1048)
Скульптура(617)
Дерево(445)
Куклы(302)
Компьютерная графика(281)
Художественное фото(273)
Дизайн интерьера(254)
Церковное искусство(196)
Народное искусство(193)
Бижутерия(119)
Текстиль (батик)(107)
Керамика(105)
Витражи(103)
Аэрография(74)
Ювелирное искусство(66)
Фреска, мозаика(64)
Дизайн одежды(61)
Стекло(57)
Графический дизайн(38)
Декорации(26)
Лоскутная картина(14)
Флордизайн(9)
Пэчворк(4)
Бодиарт(3)
Плакат(2)
Ленд-арт(2)
Театр. костюмы(0)
День рождения
Андрей Гришин Владимирович
Анна Кшановская-Орлова
Валерий Сыров Михайлович
Евгения Крылосова Викторовна
Илья Бекмухамедов
Татьяна Ермолаева Юрьевна
Юлия Зозуля
Полезные ссылки
Ежевика - товары для рукоделия
Облако тегов
Система Orphus


Просмотров: 4750

Ганчарства Беларусі


Ганчарства Беларусі

Змест

 

Уводзіны……………………………………………………….3

 

Глава 1. Гістарычныя формы ганчарнага промысла ……….5

 

Глава 2. Народныя традыцыі ў тэхніцэ і тэхналогіі ганчарнага промысла ……………………………………….11

 

Глава 3. Керамічныя вырабы ……………….………………20

 

Заключэнне…………………………………………………...28

 

Літаратура ……………………………………………………30

 

Прыдадак 1. Размяшчэнне асноўных цэнтраў ганчарства на тэрыторыі Беларусі ў канцы XIX – першай палове XX ст.………………………………………………..…………….31

 

 

 

Уводзіны

 

Выраб керамікі на тэрыторыі Беларусі мае глыбокія гістарычныя карані. Яно было састаўной часткай вытворчай дзейнасці мясцовага насельніцтва са старажытных часоў.

Ганчарныя вырабы вельмі важны для гістарычнай навукі, яны вывучаюцца не толькі этнографамі, але і вельмі багата археолагамі, мастацтвазнаўцамі і. г. д.

Нажаль у XIX ст. ганчарны промысел амаль не вывучаўся. Кароткі агляд ганчарных вырабаў і спроба іх класіфікацыі былі даны толькі Н. Я. Нікіфароўскім.

Да Вялікай Айчыннай вайны выдаваліся ў асношным апісальныя нарысы, якія дадычыліся асобных цэнтраў керамічных вырабаў.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны цікавасць да беларускага ганчарства ўзрасла. У пасляваенны час найбольшую цікавасць да вывучэння ганчарства праявілі этнограф М. Я. Грынблат і мастацтвазнаўца І. М. Елатомцава.

У 1970-80-я гады з’яўляюцца публікацыі аб асобных цэнтрах ганчарства мастацтвазнаўцаў Р. Ф. Валодька, Я. М. Сахуты, Ф. І. Янушкевіча. Аўтары гэтых прац у асноўным завастраюць увагу толькі на мастацкіх якасцях керамічных вырабаў.

Вельмі значным крокам на шляху вывучэння беларускага ганчарства было выданне ў 1984 годзе працы С. А. Мілючэнкава «Беларускае народнае гончарство». Дзе аўтар паспрабаваў сістэматазаваць і абагульніць веды па ганчарству.

У наш час праблематыка даннай тэмы вывучаецца рознымі даследчыкамі, аднак найбольшую цікавсць паранейшаму маюць даследванні: С. А. Мілючэнкава і Я. М. Сахуты.

Аднак нягледзячы на разнастайнасць вывучэння ганчарства да цяперашнега часу застаюцца мала вывучанымі такія пытанні як:

  • формы арганізацыі ганчарства;
  • яго лакальныя асаблівасці;
  • не прасочаны змяненні у прамысловай тэхніцэ і тэхналогіі;
  • сувязь беларускага ганчарства з традыцыямі ганчарства суседніх народаў.  

Мэтай курсавой працы з'яўляецца аналіз развіцця беларускага ганчарства. Зыходзячы з мэт можна выдзяліць наступныя задачы перад курсавой працай:

  • прасачыць гісторыю станаўлення беларускага ганчарства;
  • вывесці народныя традыцыі беларусаў у тэхніцэ і тэхналогіі ганчарнага промысла;
  • асноўныя вырабы беларускага ганчарства;
  • праблемы захавання народных традыцый;

 

 

 

 

 

 

 

Глава 1. Гістарычныя формы ганчарнага промысла

 

На тэрыторыі Беларусі, як і на землях суседніх усходнеславянскіх народаў, ганчарства вядома з эпохі неаліту (IV—III тысячагоддзі да н. э.), калі з'явіліся першыя вылепленыя ўручную сасуды для гатавання ежы — гаршкі. 3 часам набылі распаўсюджанне міскі, кубкі, амфары з ручкамі-вушкамі і інш. Практычна ўсе яны аздоблены штампаваным ці прадрапаным арнаментам з простых матываў — ямак, наколаў, рысак[1].

Значная разнастайнасць формаў і асартыменту керамікі адзначаецца ў бронзавым веку (мяжа III—II тысячагоддзяў — VII—VI стст. да н. э.). Вастрадонныя гаршкі саступаюць месца акруглым і пласкадонным, пашырэнне набываюць міскі, кубкі розных формаў і памераў. Ускладняецца арнамент, посуд укрываюць шырокія паясы з трохвугольнікаў, квадратаў, ромбаў, крыжыкаў, дужак, што чаргуюцца з вузкімі паясамі з насечак і наколаў.

У формах вырабаў эпохі неаліту, бронзы, жалеза прасочваюцца асноўныя мадэлі посуду, якія ўстойліва захоўваюцца ў наступныя тысячагоддзі. Практычна да нашых дзён дайшлі і некаторыя віды арнаменту, напрыклад прадрапаны хвалісты. Стылістыка глінянай дробнай пластыкі (фігуркі кароў, коней, сабак), што з'явілася ў Падняпроўі ў эпоху жалеза (I тысячагоддзе да н. э.)[2] , заўважаецца   ў   традыцыйнай   народнай пластыцы і нашага часу.

Значны крок наперад зрабіла ганчарства ў часы Кіеўскай Русі. У X ст. на заходнерускіх землях уваходзіць ва ўжытак ганчарны круг, што даў магчымасць наладзіць масавую вытворчасць бытавога посуду, аказаў значны ўплыў на мастацкі бок вырабаў і іх формы, якія набылі больш зграбны выгляд, а паверхня іх часам даводзілася да бляску.

3 узнікненнем гарадоў ганчарства набывае спецыялізаваны рамесніцкі характар, пра што сведчаць шматлікія знаходкі цэлых вырабаў і іх фрагментаў з клеймамі, размешчанымі на знешнім баку днішча3. Ганчарства цалкам пераходзіць у рукі рамеснікаў-мужчын. Адбываецца яго размежаванне на гарадское і сельскае, што ярка праяўляецца і ў наступныя стагоддзі. Калі сельскія ганчары паранейшаму задавальняюць уласныя патрэбы ў посудзе нешырокага асартыменту, вырабленым у тэхніцы ручной лепкі, гарадскія рамеснікі актыўна авалодваюць болыы дасканалымі сродкамі вытворчасці, шырока запазычваюць тэхналагічныя і мастацкія дасягненні суседзяў у галіне керамічнай вытворчасці.

Раскопкі на месцы старажытных Мінска, Гродна, Ваўкавыска, Полацка і іншых гарадоў сведчаць пра значнае ўзбагачэнне асартыменту вырабаў. Тут знойдзены разнастайны посуд: гаршкі, міскі, кубкі, патэльні, карчагі і інш., трапляюцца таксама падсвечнікі, дзіцячыя цацкі. Некаторыя знаходкі сведчаць, што гарадскія рамеснікі пачынаюць прымяняць глазураванне[3].

Свайго росквіту гарадское ганчарнае рамяство дасягае ў XVI—XVII стст., што звязана з ажыўленнем эканамічнага і сацыяльна-палітычнага жыцця, арганізацыяй першых прафесійных рамесніцкіх аб'яднанняў— цэхаў. Гістарычныя крыніцы сведчаць, што ў той час ганчарныя цэхі (асобныя ці аб'яднаныя з іншымі) былі ў многіх гарадах Беларусі: Гродне, Брэсце, Полацку, Мінску, Капылі, Міры, Слуцку, Шклове, Віцебску, Дзісне, Стрэшыне, Камянцы і інш[4]. Будучыя майстры (чаляднікі) рабілі «вандроўку» ў іншыя ганчарныя цэнтры ці нават за мяжу, што дазваляла пазнаёміцца з навейшымі дасягненнямі рамяства ў Заходняй Еўропе, зменамі ў тэхналогіі ганчарства і характары дэкору вырабаў. Садзейнічалі гэтаму і шырокія гандлёвыя сувязі беларускіх зямель з суседнімі краінамі. Многія формы ганчарнага посуду гарадскіх рамеснікаў сведчаць, з аднаго боку, пра пераемнасць традыцый Кіеўскай Русі, з другога — пра ўплыў заходнееўрапейскіх мастацкіх дасягненняў.

Складаныя, супярэчлівыя працэсы характэрны для ганчарства XIX ст. Асабліва ўзмацніліся яны пасля рэформы 1861 г. Гарадское рамяство, не ў стане канкурыраваць з капіталістычнай прамысловасцю, паступова прыходзіць у заняпад. Так, у 1867 г. у Віцебску дзейнічала 41 ганчарная майстэрня, а праз 30 год тут працавала ўсяго 14 майстроў, у якіх ужо не было ні чаляднікаў, ні вучняў[5]. Падобная карціна назіралася і ў іншых гарадах, якія ў познім сярэднявеччы славіліся як буйныя ганчарныя цэнтры з высокаразвітым характарам рамяства. Тыя ж нешматлікія рамеснікі, якія прадаўжалі займацца ганчарствам, вымушаны былі пераарыентавацца на сельскага спажыўца.

Іншыя працэсы адбываліся ў сельскім ганчарстве. Адмена прыгоннага права, развіццё капіталістычных адно сіл прыкметна паўплывалі на развіццё народных рамёстваў і промыслаў. Прамысловыя вырабы былі маладаступныя сялянству, паранейшаму вялікім попытам карыстаўся танны ганчарны посуд. Росту рамяства садзейнічала таксама і малазямелле значнай часткі сялянства. Таму ў многіх месцах Беларусі, дзе меліся багатыя залежы добрай гліны, утварыліся буйныя ганчарныя асяродкі, якія аб'ядноўвалі некалькі суседніх вёсак і па колькасці майстроў нашмат апераджалі старажытныя ганчарныя цэнтры. 3 найбольш буйных канцэнтрацый ганчарных паселішчаў можна назваць Сіняўку, Ганявічы, Масцілавічы, Забалотнікі (Клецкі р-н Мінскай вобл.), Ясянец, Грачыхі, Кутаўшчыну, Пруды (Баранавіцкі рн Брэсцкай вобл.), Благаўку, Русакі, Літвінавічы (Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл.). Колькасць ганчароў даходзіла тут да некалькіх соцень.

Адначасова з такім прыкметным адраджэннем сельскага ганчарства павышаецца і яго якасны ўзровень. Кантакты з гарадскімі ганчарамі (напрыклад, на кірмашах), выхад на шырокі рынак, імкненне да павышэння ўзроўню рамяства і якасці прадукцыі садзейнічалі засваенню лепшых дасягненняў керамічнай вытворчасці. Сельскія майстры актыўна авалодваюць тачэннем на ганчарным крузе, знаёмяцца з сакрэтамі прыгатавання і прымянення глазуры, тэхнікай роспісу і інш. Значна пашыраецца асартымент вырабаў, майстры імкнуцца паўтарыць у гліне неабходныя ў побыце, але больш дарагія прамысловыя рэчы.

Такім чынам, шматвяковыя адрозненні паміж архаічным сельскім і высокаразвітым гарадскім рамяством у канцы XIX ст. паступова згладжваюцца. I тое, і другое арыентуюцца галоўным чынам на небагатых сельскіх і местачковых спажыўцоў, а прадукцыя адлюстроўвае мясцовыя густы і традыцыі. Таму практычна пра ўсё ганчарства канца XIX — пачатку XX ст. можна гаварыць як пра народнае, за выключэннем хіба толькі кафлі і яўна эклектычных, пераймальных вырабаў, якія часам ствараліся некаторымі гарадскімі майстрамі.

Па самых прыблізных даных, на мяжы апошніх стагоддзяў на тэрыторыі Беларусі налічвалася больш трохсот паселішчаў з развітым ганчарным рамяством. Сюды не ўваходзяць шматлікія асяродкі, дзе працавала толькі па некалькі майстроў. Такія дробныя ганчарныя цэнтры былі больш характэрныя для паўночнага захаду Беларусі, дзе даўжэй захоўваліся архаічныя віды вытворчасці і спосабы арганізацыі рамяства. У многіх вёсках Гродзеншчыны і захаду Віцебшчыны працавалі 1—2 ганчары, якія забяспечвалі патрэбы толькі бліжэйшага наваколля. Такіх майстроўадзіночак яшчэ пабольшала ў пачатку XX ст., што з'явілася вынікам вострай канкурэнцыі паміж рамеснікамі, асабліва ў буйных гарадскіх і местачковых асяродках ганчарства. Хто не вытрымліваў суперніцтва з больш моцнымі канкурэнтамі, вымушаны быў наймацца да іх у памочнікі ці перасяляцца ў аддаленыя вёскі, прыдатныя для арганізацыі ўласнай вытворчасці.

Асабліва паскорыўся гэты працэс перад першай сусветнай вайной. Падаражанне сыравіны і паліва, неарганізаванасць збыту, засілле перакупшчыкаўпасрэднікаў, якія за бясцэнак скуплялі ў ганчароў цэлыя партыі тавару і затым перапрадавалі яго, прывялі промысел да прыкметнага заняпаду, асабліва на захадзе Беларусі.

Значныя змены ў характары ганчарства наступаюць у паслярэвалюцыйны час. Разбураная прамысловасць не магла забяспечыць насельніцтва неабходным посудам, таму зноў узрос попыт на ганчарныя вырабы. Гліны даставала, зза шматлікіх ваенных дзеянняў не было праблемы са свінцом для палівы, хапала і паліва. Статыстычныя даныя за 1926 г. сведчаць, што большасць ганчарных цэнтраў, у першую чаргу сельскіх, не толькі аднавілі ранейшыя маштабы вытворчасці, але часам значна пераўзыходзілі іх. Напрыклад, у Літвінавічах, Благаўцы, Крычаве (Магілёўская вобл.) налічвалася адпаведна 115, 100 і 72 ганчары, Лядах (Віцебская вобл.) — 60, Барысаве (Мінская вобл.)—43.

3 арганізацыяй Саюза саматужнапрамысловай кааперацыі (1926) пачалося ўступленне ганчароў у арцелі. Адна з першых ганчарных арцеляў была створана ў Барысаве на базе некалькіх праватных майстэрань. Асабліва паскорыла гэты працэс стварэнне Беларускага мастацкапрамысловага саюза (1938), які аб'яднаў народныя мастацкія промыслы ў адну сістэму. Ганчарныя арцелі былі арганізаваны ў Гарадку, Бабінавічах, Лядах (Віцебская вобл.), Чавусах (Магілёўская вобл.), Урэччы. (Мінская вобл.), Юравічах (Гомельская вобл.) і інш. Іх прадукцыя дэманстравалася на рэспубліканскіх і ўсесаюзных выстаўках.

На іншай аснове развівалася ганчарства заходняй часткі Беларусі, якая апынулася пад уладай буржуазнай Польшчы. Прыкметны рост ганчарства назіраецца і тут, але гэта было выклікана далейшым абеззямельваннем і збядненнем сялянства, дарагавізнай прамысловай прадукцыі[6].

Часовае ажыўленне ганчарства назіраецца ў першыя пасляваенныя гады. Але ў 1950-я гг. адна за адной спыняюць сваю дзейнасць ганчарныя арцелі.

У наш час ганчарства існуе ў некалькіх асноўных формах. Адна з іх – народны промысел у сваім традыцыйным выглядзе. Калісьці вельмі развіты, сення ен выяўляе паўсюдную тэндэнцыю да скарачэння вытворчасці.

Найбольш прымальны і жыццевы шлях адраджэння старажытнага промыслу – стварэнне ў яго традыцыйных асяродках дзяржаўных прадпрыемстваў па выпуску керамікі утылітарнага і мастацкага прызначэння. Яркім прыкладам з’яўляецца Івянецкі завод мастацкай керамікі, створаны ў 1960 г. на базе ганчарнай артэлі. У 1979 г. ен увайшоў у вытворчае аб’яднанне “Беларуская мастацкая кераміка”, якое ўключае таксама аналагічныя прадпрыемствы ў Радашковічах, Рэчыцы і цэх у Бабруйску[7].

Новыя тэндэнцыі ў развіцці розных формаў промыслаў назіраюцца з сярэдзіны 80-х гадоў ў сувязі з адпаведнымі  грамадска-палітычнымі зменамі. Закон аб індывідуальнай працоўнай дзейнасці (1986) стварыў спрыяльнуя ўмовы ўмовы для адраджэння традыцыйных народных промыслаў.

Аб’яднаць розныя формы традыцыйнай народнай вытворчасці, адрадзіць рэдкія і забытыя рамествы і промыслы, дапамагчы народным майстрам матэрыяламі, інструментамі, абсталяваннем, наладзіць пераемнасць традыцый ставіць сваей мэтай створаны ў 1992 г. Саюз майстрой народнай творчасці Беларусі. Асновы многіх традыцыйных промыслаў засвойваюцца ў розных гуртках і студыях пры школах, дзіцячых садах, дамах культуры.

 

Глава 2. Народныя традыцыі ў тэхніцэ і тэхналогіі ганчарнага промысла

 

У перыяд свайго росквіту (канец XIX — пачатак XX ст.) традыцыйнае народнае ганчарства ў Беларусі бытавала ў выглядзе дзвюх асноўных формаў вытворчасці — мануфактурнай і дробнатаварнай. Першая была характэрна для местачковага і гарадскога рамяства з яго арганізацыяй працы на капіталістычны манер: наймам чаляднікаў, вучнёўствам, падзелам вытворчых працэсаў і інш. Аднак пераважна дробнатаварная вытворчасць, а ў сельскім ганчарстве з яго сезонным, дадатковым да земляробства характарам увогуле была адзінай. Усе вытворчыя працэсы — ад нарыхтоўкі сыравіны да абпалу посуду — засноўваліся на сямейнай працы. Навыкі рамяства перадаваліся ад бацькоў да дзяцей, што забяспечвала пераемнасць традыцыі.

Гліну   нарыхтоўвалі   ў   бліжэйшым наваколлі, як правіла, восенню, калі заканчваліся сельскагаспадарчыя работы. Найлепшымі лічыліся радовішчы з поверхневым заляганнем сыравіны, паколькі яе нарыхтоўка была лягчэйшай і бяспечнай. На Прьшяцкім Палессі гліна залягала глыбока, для яе здабычы капалі ямы да 7 м з бакавымі падкопамі (Гарадная Столінскага р-на). Для падземных распрацовак карысталіся кіркамі і капаніцамі, паверхневую здабычу вялі металічнымі ці акаванымі драўлянымі рыдлёўкамі. У некаторых асяродках Верхняга Падняпроўя паверхневыя пласты гліны выломвалі вострым дубовым калом.

Гатункі гліны вызначаюцца вялікай разнастайнасцю, не ўсе яны былі прыдатныя для ганчарства. Шматвяковы народны вопыт вьшрацаваў навыкі вызначэння патрэбнай для работы сыравіны, якая дзялілася на дзве асноўныя групы: высокапластычная (тлустая, жырная) і малапластычная (посная, худая). Якасць вызначалі звычайна навобмацак: расціралі ў пальцах, бралі «на зуб»— тлустая на зубах не трашчыць. Адзін са спосабаў быў і такі: тонкую гліняную качалку гарызантальна трымалі ў руцэ. Калі качалка плаўна згіналася — гліна тлустая, калі ламалася — посная.

Аднак ніводзін з гэтых гатункаў у чыстым выглядзе не прыдатны для работы. Высокапластычная гліна добра фармуецца, але вырабы з яе не вытрымліваюць высокай тэмпературы. Малапластычная, наадварот, вогнеўстойлівая, але непрыдатная для фармоўкі. Таму выкарыстоўвалася ці сярэднепластычная гліна, якая ў дастатковай ступені спалучала вогнеўстойлівасць і пластычнасць, ці рыхтавалася фармовачная маса з тлустай гліны, у якую дадавалі непластычныя дамешкі, часцей за ўсё жарству — перапалены і дробна растоўчаны ці змолаты і прасеяны камень. Гэты спосаб, у старажытнасці вядомы ўсім славянскім народам, на тэрыторыі Беларусі скарыстоўваўся з эпохі неаліту. У некаторых вясковых ганчарных цэнтрах паўночназаходняй часткі Беларусі, на сумежных тэрыторыях Літвы, Латвіі і ў асобных асяродках Югаславіі ён захоўваўся да XX ст., з такой фармовачнай масы выраблялі ўвесь асартымент ганчарнага посуду, праўда, не дужа шырокі. У большасці іншых асяродкаў яе выкарыстоўвалі толькі для пячнога посуду. Для іншых яго відаў, дзе не патрабавалася высокая вогнеўстойлівасць, падбіралі сярэднепластычную гліну. У некаторых ганчарных цэнтрах, асабліва местачковых і гарадскіх, з сярэднепластычнай гліны без дамешкаў выраблялі ўвесь асартымент посуду. Мяркуецца, што прымяненне ганчарнай гліны аднаго гатунку без дамешкаў — з'ява параўнальна позняя, звязаная з пераходам асяродкаў гарадскога тьшу пачынаючы з XV ст. да тачэння посуду на быстраходных ганчарных кругах[8].

Нарыхтаваную гліну звычайна вытрымлівалі зіму на марозе, пасля чаго яна лічылася больш прыдатнай для работы. Падрыхтоўка фармовачнай масы рабілася нагамі ці доўбняй, прычым першы спосаб пераважаў на паўночным захадзе Беларусі, г. зн. там, дзе ў гліну дадавалі непластычныя дамешкі. Яе залівалі вадой у драўляным карыце, добра перамешвалі рыдлёўкай, затым на падлозе, пасьшанай жарствой ці пяском, мясілі нагамі да набыцця аднароднай кансістэнцыі. Часам канчатковую даводку рабілі яшчэ і рукамі.

Фармовачную масу без дамешкаў не толькі мясілі нагамі, але і стругалі кавалкам дроту з дзвюма ручкамі па канцах (зрэзка, дрот, струнка). Пры гэтым сыравіна ачышчалася ад смецця, буйных непластычных украпленняў, шкодных прымесяў і інш.

Расціранне гліны нагамі, выразна звязанае з падрыхтоўкай фармовач най масы з непластычнымі дамешкамі, у старажытнасці было вядома ўсім славянам, але ў апошняе стагоддзе ўжывалася толькі ў зоне яе прымянення. Выкарыстанне зрэзкі, як і гліны без дамешкаў,— больш позняя з'ява, якая спачатку была характэрна для местачковых і гарадскіх ганчарных цэнтраў, а ў апошняе стагоддзе стала дамінуючай на Верхнім Падняпроўі і на захадзе Беларусі, дзе карысталіся таксама металічнай таркай.

Драўляная доўбня (даўбешка, кука, чакуха, кукешка) для апрацоўкі гліны ўжывалася на паўднёвым усходзе Беларусі, спарадычна — у яе сярэдняй паласе, г. зн. у зоне выкарыстання гліны без дамешкаў ці нарыхтоўкі фармовачнай масы з некалькіх гатункаў гліны. Пласты тлустай і поснай гліны збівалі доўбняй у аднародную масу, затым стругалі бандарным ці зробленым з касы стругам, выбіраючы пры гэтым смецце, каменьчыкі і інш. Такі ж спосаб бытаваў і на сумежных тэрыторыях Украіны, сустракаўся ў Польшчы і Славакіі.

3 падрыхтаванай рознымі спосабамі сыравіны фармаваліся невялікія, разлічаныя на выраб адной пасудзіны кавалкі (камы, галушкі, клёцы, сыскі). Традыцыйнай прыладай для фармоўкі посуду ў беларусаў, як і ў іншых народаў Еўропы, з'яўляецца ганчарны круг.

Ганчарныя кругі вызначаюцца вялікай разнастайнасцю канструкцыі і формаў, тьшалогія іх вельмі шырокая: ад простай, з выдзяленнем ручных і нажных, да вельмі падрабязнай, з дыферэнцыяцыяй па класах, тьшах, відах і падвідах[9]. Аднак найбольш выразна вылучаюцца ўсё ж два асноўныя тьшы: ручны і нажны.

Старажытныя ручныя кругі, на тэрыторыі Беларусі вядомыя з X ст.[10], складаліся з драўлянага дыска, надзетага на вось, умацаваную ў плашцы, калодзе, услоне. Больш дасканалыя мелі два дыскі ці дыск і крыжавіну, злучаныя спіцамі, што павышала ўстойлівасць канструкцыі пры фармоўцы посуду. У XIX—XX стст. архаічныя ручныя кругі бытавалі ў сельскіх ганчарных цэнтрах паўночнага захаду Беларусі, ніі сумежных тэрыторыях Літвы, у асобных рэгіёнах лясной паласы Расіі, спарадычна сустракаліся ў некаторых народаў Заходняй Еўропы.

Адначасова ўжо ў часы сярэднявечча на Беларусі вядомыя больш дасканалыя нажныя ганчарныя кругі, якія выразна падзяляюца на два розныя тьшы: з нерухомай і рухомай воссю. Першы ўяўляе сабой наступны этап развіцця ручнрга круга і складаецца з двух аднолькавых ці рознавялікіх дыскаў, злучаных чатырма — шасцю вертыкальна ці нахільна ўстаўленымі спіцамі. Канструкцыю надзявалі на вось, вертыкальна ўбітую ў зямлю, калодку ці плашку. Ніжні дыск-махавік служыў для раскручвання яго нагамі, рукі ж ганчара цалкам вызваляліся для фармоўкі посуду на верхнім дыску.

Найбольш дасканалай канструкцыяй з'яўляецца быстраходны нажны круг з рухомай воссю (круг, варштат, станок, пагон). Невялікі верхні драўляны дыск (верх, верхнік, галоўка) і разы ў два большы ніжні махавік (кружэлка, сподак, кацёлка) мацаваліся на металічнай восі (шпень, прэнт, верацяно). Ніжні завостраны канец яе ўпіраўся ў своеасаблівы каменны ці металічны падшьшнік (бабка, порпліца, чашачка), верхні, пад меншым дыскам, мацаваўся да лавы кранштэйнам (лісіца, лапа, клешчы). Седзячы на лаве, ганчар раскручваў нагамі махавік, які праз рухома замацаваную вось перадаваў вярчэнне на верхні дыск.

Быстраходныя нажныя кругі з рухомай воссю ў 2-й палове XIX — пачатку XX ст. былі распаўсюджаны ўжо практычна па ўсёй Беларусі. Запазычаныя з Заходняй Еўропы, пра што сведчыць іх назва («немец», «нямецкі» — у Беларусі і Расіі, «валошскі» — на Украіне), такія кругі хутка выцеснілі малапрадукцыйныя архаічныя канструкцыі, хоць і не ўсюды. На паўночным захадзе Беларусі імі карысталіся пераважна ў гарадскіх і местачковых ганчарных цэнтрах, у той час як у сельскіх ручныя ганчарныя кругі бытавалі яшчэ і ў сярэдзіне XX ст.

У XIX—XX стст. беларускія ганчары прымянялі розныя спосабы фармоўкі посуду, непасрэдна звязаныя з канструкцыяй ганчарнага круга. Усе яны могуць быць зведзены да двух асноўных відаў: ручной лепкі і тачэння.

У найбольш чыстым выглядзе ручная лепка вядома ад часоў каменнага веку і да нашых дзён пры вырабе гліняных цацак. Яшчэ і ў 1-й палове XX ст. яна ўжывалася для вытворчасці посуду ў некаторых сельскіх ганчарных цэнтрах паўночнага захаду Беларусі. Невялікія пасудзінкі выціскалі пальцамі з камяка гліны, затым з большага прыгладжвалі і падпраўлялі на ручным крузе. Сценкі пасудзін большага памеру нарошчвалі кальцавым налепам. Гліняныя качалкі прымазвалі да сценак, паволі паварочваючы круг і разгладжваючы швы. Такім чынам нарошчвалі патрэбную вышыню сценак, затым паверхню прыгладжвалі і надавалі пасудзіне патрэбны выгляд. Тэхніка кальцавога налепу, вядомая з часоў палеаліту[11], яшчэ ў 1-й палове XX ст. бытавала на паўночным захадзе Беларусі, а таксама на поўначы Еўрапейскай Расіі, сумежных літоўскіх тэрыторыях, у Югаславіі, г. зн. там, дзе ўжывалі архаічныя ручныя ці нажныя кругі з нерухомай воссю.

Адначасова ў канцы XIX—1-й палове XX ст. усім славянскім і іншым народам Еўропы было вядома выцягванне посуду з камяка гліны на быстраходных кругах з рухомай воссю. Называлі яго тачэннем, паколькі працэсы фармоўкі глінянага посуду на крузе і драўлянай загатоўкі ў такарным станку вельмі падобныя. Паверхню сфармаванай пры хуткім вярчэнні на крузе глінянай пасудзіны апрацоўвалі спецыяльным драўляным нажом (шналь, ножык, падчыстка), затым адразалі выраб ад круга драцяной зрэзкай і ставілі яго на прасушку.

Падсушаную партыю ганчарных вырабаў абпальвалі ў хатняй печы ці ў спецыяльна збудаваным горне. Звычайныя хатнія печы скарыстоўваліся для абпалу керамікі ў некаторых асяродках заходняй часткі Беларусі, а таксама на сумежных тэрыторыях Літвы і Латвіі і ў асобных ганчарных цэнтрах Расіі. Вырабаўу іх змяшчалася няшмат, 30—50 шт., часам некаторыя ганчары ўзводзілі печы большага памеру — на сотню пасудзін. Па даных археалогіі, хатнія печы выкарыстоўваліся для абпалу керамікі яшчэ ў старажытнарускі перыяд[12], а ў XIX—XX стст.— у тых рэгіёнах, дзе ганчарства бытавала ў нязначных маштабах.

Для масавай вытворчасці посуду ўзводзілі спецыяльнае збудаванне — горан (гарон, гарно) круглай ці чатырохвугольнай формы. Круглыя горны, вядомыя на ўсходнеславянскіх землях ужо ў XII—XIII стст.[13] і генетычна звязаныя з антычнымі прататьшаійі ў гарадах Паўночнага Прычарнамор'я[14], у XIX—XX стст. былі пашыраны на Украіне, адкуль трапілі і на Беларусь — Прыдняпроўе і Палессе. Узводзілі іх наводдаль ад жылля, у яме, сценкі абвалоўвалі ці абносілі зрубам. Топка перакрывалася скляпеннем (под, рашотка, чарэнь) з дзіркамі для агню (люхты, слёсы), камера абпальвання звычайна мела адкрыты верх, куды і загружалі посуд.

Чатырохвугольныя горны, прататьшамі якіх былі, відаць, хатнія печы, на Беларусі пашырыліся ў XVI— XVII стст., у час інтэнсіўнага развіцця гарадскога цэхавага рамяетва, калі печ з яе малым аб'ёмам ужо не адпавядала масавым патрэбам рынку. Бытавалі яны на захадзе і поўначы Беларусі (а таксама на ўсходзе Літвы і Латвіі) пераважна ў гарадскіх і местачковых асяродках.

Па тыпу чатырохвугольныя горны дзяліліся на аднакамерныя І двухкамерныя. Першыя, больш простыя, мала чым розніліся ад звычайных печаў, працэс абпалу ў іх быў працаёмкім і малакіруемым, паколькі посуд загружаўся на памост з дроў і пры іх згаранні асядаў, часта трэскаўся. Таму ўжо ў XIX ст. аднакамерныя горны прымяняліся рэдка, уяўляючы сабой пераходны этап да больш дасканалых і прадукцыйных двухкамерных, у якіх топка аддзялялася ад камеры абпальвання перакрыццем з адтулінамі. Гэта давала магчымасць рэгуляваць працэс абпалу, павышалася і прадукцыйнасць, паколькі загружаны асобна ад паліва посуд на працягу ўсяго абпалу быў нерухомы.

Двухкамерныя чатырохвугольныя закрытыя горны будаваліся ў майстэрні, адкрытыя — наводдаль ад жылля, часткова заглыбляліся ў зямлю. Посуд загружалі ў іх зверху, укладваючы радамі на перакрыцце: уніз — больш, зверху — менш. Загружаную партыю (200—300 шт.) закрывалі чарапкамі бракаванага посуду, часам яшчэ і жалезным лістом. Працэс абпалу ў хатніх печах доўжыўся 5—6, у горнах усіх тьшаў — 10—14 гадзін.

У залежнасці ад характару абпалу і спосабу апрацоўкі вырабаў посуд набываў розныя утылітарнамастадкія якасці. Беларускія ганчары прьшянялі абварванне (гартаванне), задымліванне і паліванне (глазураванне).

Абварванне посуду рабілі ў водным растворы жытняй мукі (на Падняпроўі — з дабаўкай ільняной ці канаплянай трасты, драўніннага вугалю, сажы), куды апускалі распаленыя ў горне ці печы пасудзіны. Ад такой апрацоўкі посуд станавіўся моцным («звінеў, як жалеза») і пры гэтым пакрываўся маляўнічымі чорнакарычневымі плямамі, таму ў народзе яго звалі рабым.

Вядомае яшчэ з часоў агульнаславянскай супольнасці абварванне ў XIX—XX стст. было пашырана амаль ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, акрамя Палесся. Заўважаецца яўная залежнасць гэтага спосабу апрацоўкі ад саставу фармовачнай масы з дамешкам жарствы, паколькі ў працэсе абварвання ў грубазярністым чарапку часткова закрываліся мікрапоры. Таму ў адзначаны перыяд абварванне бытавала ў тых рэгіёнах, дзе прымянялася архаічная фармоўка з грубазярністай масы на ручным ганчарным крузе: на паўночным захадзе Беларусі, поўначы Расіі, сумежных тэрыторыях Прыбалтыкі, Балканскім паўвостраве. У іншых ганчарных цэнтрах Беларусі абварванне прымянялася паралельна з іншымі спосабамі апрацоўкі, пераважна для пячнога посуду.

Такой жа старажытнасцю і пашыранасцю вызначаецца і задымліванне. На Беларусі яно вядома з часоў сярэднявечча, у XIX — 1-й палове XX ст. было пашырана па ўсёй яе тэрыторыі і прымянялася пераважна для вытворчасці пячнога посуду. Сутнасць задымлівання заключаецца ў тым, што пры абпальванні посуду без доступу паветра ў выніку пэўных хімічных рэакцый паміж вокісам вугляроду (чадным газам) і солямі жалеза, якія ёсць у гліне, чарапок афарбоўваецца ў матавачорны ці сіняваты колер. Пры гэтым, як і ў працэсе абварвання, зніжаецца порыстасць чарапка, посуд становіцца мацнейшым. Задымліванне рабілі ў тых жа горнах ці печах, якія перад заканчэннем абпалу наглуха закрывалі, папярэдне падкінуўшы туды смалякоў.

У некаторых ганчарных цэнтрах паўднёвазаходняй часткі Беларусі (Пружаны, Ружаны, Пагост-Загародскі Брэсцкай вобл., Поразава, Мір Гродзенскай вобл.) задымліванне спалучалася з глянцаваннем — механічнай арнаментальнай ці суцэльнай апрацоўкай паверхні посуду перад яго абпалам. Ужывалі для гэтагагладкі крэмень (крамушку), якім на падсушанай пасудзіне наводзілі разнастайныя ўзоры ў выглядзе вертыкальных палос, косай сеткі, завіткоў і інш. Пасля абпалу яны станавіліся бліскучыя, нібы металічныя, эфектна выдзяляючыся на матавачорнай ці сіняватай паверхні посуду. У Пагосце-Загародскім рабілі суцэльнае глянцаванне, посуд нагадваў металічнае ліццё.

Посуд, не прызначаны для печы, часцей за ўсё глазуравалі (палівалі) — пакрывалі яго паверхню тонкім шклопадобным слоем. Асновай палівы быў перапалены ў парашок свінец, якім пасьшалі змазаны дзёгцем посуд (Падняпроўе) ці аблівалі яго сценкі растворам парашку ў вадзе. Пры абпале ён плавіўся, укрываючы паверхню бліскучым воданепранікальным слоем. Дабаўка ў паліву вокісу медзі (зялёнкі) ці жалезнага перагару (дзындры) надавала ёй зялёны ці карычневы колер.

Глазураванне на ўсходнеславянскіх землях вядома са старажытнарускіх часоў, але многія стагоддзі было прывілеяй гарадскіх ганчароў. Толькі ў канцы XIX ст. прыгатаванне палівы перастала быць сакрэтам і для сельскіх рамеснікаў, але звычайна бытавала паралельна з іншымі відамі апрацоўкі — гартаваннем і дымленнем. У сельскім жа ганчарстве паўночнага захаду Беларусі, дзе прымянялася архаічная ручная фармоўка ў спалучэнні з гартаваннем, глазураванне ўвогуле не ўжывалася.

Асартымент ганчарных вырабаў канца XIX—1-й паловы XX ст. вызначаўся значнай шырынёй — ад посуду простых формаў гаспадарчага прызначэння да складаных адмысловых твораў скульптурнага характару. Зразумела, што не ва ўсіх ганчарных цэнтрах ён быў аднолькавы. У невялікіх сельскіх асяродках, дзе бытавала архаічная фармоўка на ручным крузе, выраблялі толькі самы неабходны гаспадарчы посуд, у развітых гарадскіх і местачковых цэнтрах многія майстры не абмяжоўваліся традыцыйным асартыментам, імкнучыся паўтарыць у гліне ўзоры прамысловай прадукцыі.

 

Глава 3. Керамічныя вырабы

 

У беларускай этнаграфічнай навуцы ганчарныя вырабы паводле іх функцыянальнага прызначэння прынята дзяліць на сем асноўных груп: кухонны посуд (гаршкі, латкі, патэльні, бабачнікі, цёрлы, бойкі, цадзілкі, адстойнікі); посуд для захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў (гладышы, збанкі, карчагі, глякі, спарышы); сталовы посуд (міскі, паўміскі, чашкі, кубкі); дэкаратыўная кераміка (букетнікі, фігурныя сасуды, попельніцы, дэкаратыўныя талеркі); цацкі; вырабы рознага гаспадарчага прызначэння (рукамыйнікі, паілкі для куранят, дымакуры, коміны)[15]. У некаторых гарадскіх і местачковых ганчарных цэнтрах (Івянец, Ракаў, Мір, Віцебск Мінск) выраблялася таксама кафля, але ў Беларусі ў XIX—1-й палове XX ст. яна ўжо страціла нацыянальную спецыфіку, часта капіруючы заходнееўрапейскія ўзоры ў стылі мадэрн.

Найбольшае пашырэнне меў гаспадарчы посуд — кухонны, сталовы, для захавання і транспарціроўкі прадуктаў, які можна аб'яднаць у агульную групу вырабаў гаспадарчага прызначэння. У шырокім ужытку гэтыя віды посуду былі і ў многіх іншых народаў, перш за ўсё заходніх і ўсходніх славян. Тым не менш заўважаецца розніца ў формах, прызначэнні, назвах, мастацкіх асаблівасцях гаспадарчага посуду нават у суседніх ганчарных цэнтрах. У многіх вьшадках гэтыя адрозненні аб'ядноўваюць некалькі ганчарных цэнтраў, якія адносяцца да пэўнага рэгіёна, і ў асноўным супадаюць з прынятым у беларускай этнаграфіі раяніраванем: Паазер'е, Падняпроўе, Панямонне, Цэнтральная Беларусь, Усходняе і Заходняе Палессе.

Агульная характэрная асаблівасць заходнепалескай керамікі — акруглабокасць, шарападобнасць вырабаў, адточанасць, своеасаблівая чаканенасць формаў, паколькі тут карысталіся нажнымі быстраходнымі кругамі і высакаякаснымі пластычнымі глінамі. Гаршкі амаль шарападобныя (у Гарадной Столінскага р-на назва гаршка — «кругляк»), маюць адзіндва вушкі, што адрознівае іх ад аналагічных вырабаў іншых рэгіёнаў. Ярка выяўлена шарападобнасць і ў глякоў (агляк, бунька). Збанкі (збан, глечык) вызначаюцца выразным чляненнем формаў. Амаль цыліндрычная шыйка са злёгку адагнутым венчыкам нібыта насаджана на шарападобнае, крыху звужанае да дна тулава.

Найбольшае распаўсюджанне ў XIX—XX стст. мелі два віды заходнепалескай керамікі — чорнаглянцаваная і белагліняная. Абодва яны прадстаўляюць характэрную адметнасць гэтага рэгіёна.

Чорнаглянцаваная кераміка, якая ў тэхналагічных адносінах нічым не вылучаецца сярод падобных вырабаў на значных тэрыторыях Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, на паўднёвым захадзе Беларусі вызначаецца характэрным дэкорам у выглядзе рамбічнай сеткі, завіткоў, вертыкальных палос. Найбольш выразныя такія вырабы ў Пружанах. Прымыкаюць да іх і суседнія Ружаны, а таксама Мір, які тэрытарыяльна хоць і адносіцца да Панямоння, але характарам дэкарыроўкі чорнаглянцаваных вырабаў бліжэй знаходзіцца да заходнепалескага рэгіёна. У гэтых адносінах вылучаецца Пагост-Загародскі, дзе лаканічныя, чаканеныя, нават крыху суровыя формы глянцавалі суцэльна, што ў выніку выклікае пэўныя асацыяцыі з узорамі заходнееўрапейскага бронзаліцейнага мастацтва сярэднявечча.

Заходнепалеская кераміка, перш за ўсё пружанская, выяўляе амаль поўныя аналогіі з дэкорам і формамі вырабаў паўночных раёнаў Валыні (Ракіта, Камень-Кашырскі), а на захадзе — ганчарных цэнтраў Падляшша (Польшча). Падобныя прынцьшы дэкарыравання характэрны таксама для чорнаглянцаванай керамікі Цэнтральнай Расіі, Закарпацця, Славакіі, аднак там яна крыху адрозніваецца формамі.

Хоць на Заходнім Палессі пераважала чорнаглянцаваная кераміка, для зоны залягання светлых каалінавых глін характэрна і белагліняная. Буйным і адзіным цэнтрам яе вытворчасці ў межах Беларускага Палесся была в. Гарадная. Акруглабокія гаршкі, глякі, збанкі распісваліся чырвонай жалезістай глінай (апіскай) у выглядзе прамых і хвалістых паясоў і косых рысак (шнурочкаў, рубежыкаў). Сістэма дэкору строгая, але вельмі выразная, пабудаваная ў адпаведнасці з законамі графічнай культуры. Амаль поўныя аналогіі выяўляе белагліняная кераміка шэрагу ганчарных цэнтраў Валыні, блізкія рысы прасочваюцца ў кераміцы Сярэдняга Падняпроўя. Як відаць, белагліняная кераміка займала тэрыторыю ў басейне Прьшяці, прадстаўляючы значны арэал распаўсюд з   самых   яркіх   з'яў, распраўсюджання   адной здаўна  тыповых  для  паўднёвага  захаду Цэнтральнай Еўропы.

Характэрныя асаблівасці керамікі паўночнага захаду Беларусі (Панямоння) вызначаюцца спецыфікай яе вытворчасці ў невялікіх сельскіх ганчарных цэнтрах (Заблоцце, Крэва, Курнікі Смаргонскага, Заборцы, Міхалішкі Астравецкага, Ладзенікі, Брацянка, Малыя Карнышы Навагрудскага р-наў), дзе да сярэдзіны XX ст. захоўваліся навыкі архаічнага кальцавога налепу з наступнай даводкай на ручным ганчарным крузе. Асартымент посуду нешырокі, формы простыя, суровыя, злёгку асіметрычныя, часам падкрэсленыя двуматрыма выціснутымі хвалістымі паяскамі— старажытным сімвалам вады. Толькі тут была вядома характэрная прадаўгаватая пасудзіна — ваза ці доўгая латушка, звязаная з вытворчасцю посуду ручной лепкай. У цэлым і асартымент, і формы посуду гэтага рэгіёна вельмі падобныя на вырабы тых тэрыторый, дзе бытавалі сходныя прынцьшы вытворчасці,— на Рускай Поўначы, у літоўцаў, паўднёвых славян.

Блізкая па сваім характары і кераміка Паазер'я, асабліва яго заходняй часткі. Масіўнасць, слабапрафіляванасць, «стаўбунаватасць» формаў вырабаў дакладна падкрэслівае тутэйшая назва гладыша — «стаўбун». Яшчэ адна, паралельная назва — «берасцень» — адлюстроўвае тьшова мясцовую (вядомую і на суседніх тэрыторыях Літвы) традыцыю аплятаць гліняную пасудзіну берасцянымі стужкамі (для моцнасці і цеплаізаляцыі).

Разам з тым у гэтым рэгіёне акрамя невялікіх сельскіх ганчарных цэнтраў з іх архаічным спосабам вытворчасці дзейнічалі і буйныя гарадскія і местачковыя асяродкі (Дзісна, Глыбокае Віцебскай вобл.) з фармоўкай посуду на быстраходных ганчарных кругах, частковым ці суцэльным глазураваннем, падглазурным ангобным роспісам расліннага характару (Дзісна). Аднак характэрна, што ў формах гэтага посуду заўважаецца прыкметны ўплыў архаічнай ляпной керамікі. Вырабы грузныя, масіўныя, шыракагорлыя, некаторыя з іх традыцыйна апляталіся бяростай.

На Падняпроўі керамічны промысел быў распаўсюджаны больш чым у 70 ганчарных цэнтрах — як невялікіх сельскіх, так і буйных гарадскіх (Дуброўна, Гарадок, Крычаў, Магілёў, Мсціслаў). I ў тых, і ў другіх, за рэдкім выключэннем (Стары і Новы Дзедзін Клімавіцкага р-на), карысталіся нажнымі быстраходнымі кругамі і пластычнымі глінамі, што дазваляла фармаваць танкасценныя зграбныя вырабы разнастайнага асартыменту. Тут паралельна бытавалі ўсе віды утылітарнамастацкай апрацоўкі: глазураванне, дымленне, гартаванне. Аднак пры ўсёй гэтай разнастайнасці формам падняпроўскай керамікі ўласціва агульная стройнасць, зграбнасць еілуэта мяккай мадэліроўкі, падкрэсленага маляўнічымі пацёкамі палівы, сціплым лінейнахвалістым прачэрчаным дэкорам ці нескладаным ангоб ным роспісам белага колеру (Бабінавічы Лёзненскага р-на).

Кераміка Цэнтральнай Беларусі сінтэзуе ў сабе асноўныя асаблівасці яе ў іншых рэгіёнах. Дзейнічалі тут і невялікія сельскія ганчарныя цэнтры з некалькімі ганчарамі, што выраблялі гартаваную кераміку нешырокага асартыменту, і досыць значныя іх канцэнтрацыі з сотнямі ганчароў (Сіняўка, Ганевічы, Масцілавічы, Забалотнікі Клецкага р-на, Лыжычы, Сяроды Мядзельскага р-на), і буйныя гарадскія і местачковыя асяродкі з высокаразвітым узроўнем рамяства: Ракаў, Івянец (Валожынскі р-н), Смілавічы (Чэрвеньскі р-н), Барысаў, Смалявічы.

Сярод іх асабліва вызначаліся Івянец і Ракаў, прадукцыя якіх славілася за сотні кіламетраў ад гэтых мястэчак. Тут склаліся цэлыя дынастыі патомных ганчароў, якія прадаўжалі і развівалі лепшыя традыцыі ганчарства, закладзеныя яшчэ ў сярэднявеччы. Арыентацыя галоўным чынам на заможных пакупнікоў садзейнічала вьшрацоўцы надзвычай шырокага асартыменту вырабаў. Акрамя бытавога посуду івянецкія і ракаўскія майстры выраблялі таксама рэчы утылітарнадэкаратыўнага і мастацкага характару, дробную пластыку, кафлю і інш. Практычна ўся прадукцыя глазуравалася, чорнаглянцаваны посуд перасталі вырабляць яшчэ ў канцы XIX ст.

Івянецкаму і ракаўскаму посуду ўласцівы дасканалыя, адточаныя формы. Сталовыя збаны (млечнікі) маюць ярка выяўлены 8падобны профіль, невялікую зграбную ручку (вуха) са своеасаблівым адросткамупорам зверху, носік (дзюбку), прафіляваны па ўсёй шыйцы, завершанай двайным валікам. Збаньшадойнікі (дайніцы) прафіляваны значна слабей, формы іх прысадзістыя, манументальныя. Разнастайныя талеркі, міскі, паўміскі вызначаюцца рэзкім чляненнем на два аб'ёмы: ніжні, конусападобны, і верхні, амаль цыліндрычны. Шырокае распаўсюджанне мелі шарападобныя глякі, цыліндрычныя слоікі, спарышы, рукамыі, цадзілкі, кубкі, патэльні, вазоны.

Дасканаласць формаў падкрэслівалася сціплым, але выразным ангобным роспісам. Досыць характэрны івянецкі дэкор 1920—30-х гадоў расліннага характару ў выглядзе мякка мадэляванай хваёвай лапкі. Ракаўскі посуд таго ж часу аздоблены сакавітым эмалевым' роспісам у выглядзе яблыневай квецені.

Дэкаратыўная кераміка ў народным побыце беларусаў займала параўнальна сціплае месца. Яе практычна не выраблялі ў невялікіх сельскіх асяродках з архаічным спосабам вытворчасці. Толькі ў высокаразвітых гарадскіх і местачковых цэнтрах поруч з гаспадарчым посудам вырабляліся таксама рэчы хоць і не пазбаўленыя цалкам утылітарнасці, але з яўнай перавагай мастацкіх функцый. Так, напрыклад, арыгінальна выглядаюць дэкаратыўныя талеркі з ангобным ці рэльефным дэкорам, рознымі пажадальнымі надпісамі з Івянца Ракава, Барысава, Копысі. У будзённыя дні яны стаялі навідавоку ў пасудніку, у розных урачыстых вьшадках займалі сваё месца на стале. У шэрагу цэнтраў (Бабінавічы, Чашнікі, Ракаў, Івянец, Дзісна, Глыбокае) выраблялі вазы для кветак (кветнікі, букетнікі), вырашаныя звычайна на аснове збанкападобнай формы на паддоне, з дзвюма фігурнымі ручкамі. Надзвычай арыгінальныя букетнікі з Івянца, што нагадваюць ствол дрэва з галінамі І каранямі, каля якога стаіць фігурка мядзведзя.

Найбольш умелыя майстры з мастацкімі здольнасцямі ляпілі фігурныя попельніцы, чарнільныя прыборы і іншыя арыгінальныя рэчы. Асаблівую цікавасць уяўляюць фігурныя сасуды ў выглядзе бараноў, мядзведзяў, ільвоў з іх тьшова народным наіўнарэалістычным вырашэннем зааморфных формаў. Такія ж вырабы аналагічнага характару вядомыя ў рускім і ўкраінскім народным мастацтве, у той час як заходнееўрапейскія майстрыганчары часцей ляпілі сасуды ў выглядзе фігуры чалавека.

Найбольш ярка эстэтыка рукатворнасці выявілася ў ляпной дробнай пластыцы. Гэта цікавейшая галіна беларускага народнага мастацтва, якая мае глыбокія карані і багатыя традыцыі. Яшчэ параўнальна нядаўна дзіцячыя цацкісвістулькі ў выглядзе конікаў, пеўнікаў, козлікаў, баранчыкаў, фігурак людзей можна было бачыць на кожным рынку, дзе ганчары прадавалі свой тавар. Як і ва ўсіх славянскіх і многіх еўрапейскіх народаў, у старажытнасці гліняныя цацкі выконвалі магічныя функцыі, у канцы XIX—1-й палове XX ст. іх ляпілі выключна як дзіцячыя забаўкі, сёння ж яны карыстаюцца попытам як арыгінальныя мастацкія творы і сувеніры.

Разам з тым беларуская народная цацка вызначаецца і сваёй спецыфікай. У Беларусі яе выраб не меў характару самастойнага промыслу, як, напрыклад, у Расіі, а спадарожнічаў ганчарству. Таму, як правіла, яна не распісвалася, а глазуравалася, як і посуд, аднатоннай палівай. У традыцыйных цэнтрах задымленай керамікі чорны колер мела і цацка, якая абпальвалася разам з посудам[16].

У наш час становішча народнага ганчарнага промыслу досыць складанае. Маштабы яго мінімальныя, толькі ў асобных ганчарных цэнтрах (Гарадная Столінскага, Дарасіно Любанскага, Ляды Дубровенскага, Поразава Свіслацкага рнаў, Гарадок, Браслаў) працуюць адзіндва майстры. Асартымент посуду звузіўся, формы здрабнелі і спрасціліся. Разам з тым з 2-й паловы 80-х гадоў у сувязі з ростам цікавасці да традыцыйнай спадчыны і больш спрыяльнай дзяржаўнай палітыкай у адносінах да майстроўсаматужнікаў назіраецца стабілізацыя працэсаў заняпаду промыслу, а ў некаторых вьшадках — нават яго адраджэнне.

Спробы адрадзіць ганчарны промысел на дзяржаўным узроўні аказаліся досыць спрэчнымі. Ганчарныя цэхі, створаныя ў некаторых асяродках пры мясцовых прамкамбінатах (Гарадок, Крэва, Бабруйск), вьшускаюць нешырокі асартымент гаспадарчага посуду, нярэдка спосабам штампоўкі на паўаўтаматах. Мастацкія якасці традыцыйных вырабаў набылі сваё развіццё на Івянецкай фабрыцы мастацкай керамікі і вышыўкі, арганізаванай у 1960 г. на базе ганчарнага цэха. Разнастайныя вырабы івянецкіх майстроў, аздобленыя характэрным мясцовым дэкорам (івянецкая фляндроўка), у 1960—70-х гадах набылі шырокую папулярнасць далёка за межамі Беларусі. Аднак рост планавых заданняў няўхільна вёў да скарачэння ручной вытворчасці, замены яе механізаванаканвеернай. Такі ж прамысловы характар вызначае прадукцыю і Радашковіцкага завода мастацкай керамікі — галаўнога прадпрыемства арганізаванага ў 1979 г. вытворчага аб'яднання «Беларуская мастацкая кераміка», куды ўвайшлі таксама заюды ў Івянцы і Рэчыцы. Механізацыя працэсу нарыхтоўкі сыравіны, фармоўкі вырабаў, іх абпалу дазваляе значна павысіць прадукцыйнасць працы, дабіцца высокай якасці вырабаў, але вядзе да іх нівеліроўкі, страты мясцовай своеасаблівасці.

Як паказала практыка, найбольш рэальны шлях — падтрыманне промыслу ў яго натуральным выглядзе з традыцыйнымі формамі вытворчасці, арганізацыяй вучнёўства і г. д. Магчыма стварэнне невялікіх арцеляў ці майстэрань, дзе дапускаецца механізацыя нятворчай працы, але захоўваюцца традыцыйныя працэсы, якія ўплываюць на характар і мясцовую самабытнасць вырабаў.

 

Заключэнне

 

На тэрыторыі Беларусі, ганчарства вядома з эпохі неаліту (IV—III тысячагоддзі да н. э.), калі з'явіліся першыя вылепленыя ўручную сасуды для гатавання ежы — гаршкі. 3 часам набылі распаўсюджанне міскі, кубкі, амфары з ручкамі-вушкамі і інш.

3 узнікненнем гарадоў ганчарства набывае спецыялізаваны рамесніцкі характар, пра што сведчаць шматлікія знаходкі цэлых вырабаў і іх фрагментаў з клеймамі, размешчанымі на знешнім баку днішча. Ганчарства цалкам пераходзіць у рукі рамеснікаў-мужчын. Адбываецца яго размежаванне на гарадское і сельскае, што ярка праяўляецца і ў наступныя стагоддзі.

Свайго росквіту гарадское ганчарнае рамяство дасягае ў XVI—XVII стст., што звязана з ажыўленнем эканамічнага і сацыяльна-палітычнага жыцця, арганізацыяй першых прафесійных рамесніцкіх аб'яднанняў— цэхаў.

Складаныя, супярэчлівыя працэсы характэрны для ганчарства XIX ст. Асабліва ўзмацніліся яны пасля рэформы 1861 г. Гарадское рамяство, не ў стане канкурыраваць з капіталістычнай прамысловасцю, паступова прыходзіць у заняпад.

Шматвяковыя адрозненні паміж архаічным сельскім і высокаразвітым гарадскім рамяством у канцы XIX ст. паступова згладжваюцца. I тое, і другое арыентуюцца галоўным чынам на небагатых сельскіх і местачковых спажыўцоў, а прадукцыя адлюстроўвае мясцовыя густы і традыцыі. Таму практычна пра ўсё ганчарства канца XIX — пачатку XX ст. можна гаварыць як пра народнае.

Асартымент ганчарных вырабаў канца XIX—1-й паловы XX ст. вызначаўся значнай шырынёй — ад посуду простых формаў гаспадарчага прызначэння да складаных адмысловых твораў скульптурнага характару. Зразумела, што не ва ўсіх ганчарных цэнтрах ён быў аднолькавы. У невялікіх сельскіх асяродках, дзе бытавала архаічная фармоўка на ручным крузе, выраблялі толькі самы неабходны гаспадарчы посуд, у развітых гарадскіх і местачковых цэнтрах многія майстры не абмяжоўваліся традыцыйным асартыментам, імкнучыся паўтарыць у гліне ўзоры прамысловай прадукцыі.

У наш час аб’яднаць розныя формы традыцыйнай народнай вытворчасці, адрадзіць рэдкія і забытыя рамествы і промыслы, дапамагчы народным майстрам матэрыяламі, інструментамі, абсталяваннем, наладзіць пераемнасць традыцый ставіць сваей мэтай створаны ў 1992 г. Саюз майстрой народнай творчасці Беларусі. Асновы многіх традыцыйных промыслаў засвойваюцца ў розных гуртках і студыях пры школах, дзіцячых садах, дамах культуры.

Як паказала практыка, найбольш рэальны шлях — падтрыманне промыслу ў яго натуральным выглядзе з традыцыйнымі формамі вытворчасці, арганізацыяй вучнёўства і г. д. Магчыма стварэнне невялікіх арцеляў ці майстэрань, дзе дапускаецца механізацыя нятворчай працы, але захоўваюцца традыцыйныя працэсы, якія ўплываюць на характар і мясцовую самабытнасць вырабаў.

 

Літаратура

 

1.    Беларуская кераміка. Аўтар-складальнік В. Г. Гаўрылаў. Мн., 1984.

  1. Гринблат М. Белорусы. Мн., 1984.

3.    История   культуры   Древней   Руси. М., Л., 1948.

4.    Мельниковская О. Н. Племена южной Белоруссии в раннем железном веке. М., 1967.

5.    Милюченков С. А. Белорусское  народное гончарство. Мн., 1984.

6.    Митрофанов А.  Г.  Железный  век средней Белорусснн. Мн., 1978.

7.    Мілючэнкаў С. Ганчарства // Промыслы і рамёствы Беларусі. Мн., 1984.

8.    Мілючэнкаў С. Ганчарства // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі” Т. 2. Мн., 1994

  1. Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1-2. Мн., 1994-1995.
  2. Очерки по археологии Белоруссии. Ч. 1-2.  Мн., 1970.
  3. Піліпена М. Ф. Этнаграфія Беларусі. Мн., 1984.

12.          Рыбаков Б. Ремесло Древней Руси. М., 1948.

13.          Сахута Я. М.  Беларуская народная гліняная цацка. Мн., 1982.

14.          Сахута Я. М. Беларуская народная кераміка. Мн., 1987.

15.          Трусаў А. А. Беларуская паліваная кераміка XI – XVIII стст. Мн., 1993.

16.          Энцыклапедыя “Этнаграфія Беларусі”. Мн., 1989.

 

 

Прыдадак 1

 

 

 

 

 

 

Размяшчэнне асноўных цэнтраў ганчарства на тэрыторыі Беларусі ў канцы XIX – першай палове XX ст.

 

 

 

 

[1] Очерки по археологии Белоруссии. Мн., 1970. Ч. 1. С. 87.

[2] Мельниковская О. Н. Племена южной Белоруссии в раннем железном веке. М., 1967. С. 36.

[3] Сахута Я. М. Беларуская народная кераміка. Мн., 1987. С., 7.

[4] Милюченков С. А. Белорусское  народное гончарство. Мн., 1984. С. 8.

[5] Милюченков С. А. Белорусское  народное гончарство. Мн., 1984. С. 17.

[6] Сахута Я. М. Беларуская народная кераміка. Мн., 1987. С., 18.

[7] Сахута Я. М. Беларуская народная кераміка. Мн., 1987. С., 20.

[8] Мілючэнкаў С. Ганчарства // Промыслы і рамёствы Беларусі. Мн., 1984. С. 138.

[9] Милюченков С. Белорусское  народное  гончарство. Мн., 1984. С. 50.

[10] Очерки по археологии Белоруссии. Мн., 1972. Ч. 2. С. 71.

[11] Митрофанов А.  Г.  Железный  век средней Белорусснн. Мн., 1978. С. 30.

[12] История   культуры   Древней   Руси. М., Л., 1948. С. 103.

[13] Рыбаков Б. Ремесло Древней Руси. М., 1948. С. 343.

[14] Рыбаков Б. Ремесло Древней Руси. М., 1948. С. 343. С. 350.

[15] Мілючэнкаў С. Ганчарства // Промыслы і рамёствы Беларусі. Мн., 1984. С. 144.

 

[16] Сахута Я. М.  Беларуская народная гліняная цацка. Мн., 1982. С. 27. 

Opanasenko
Написал полезное: Opanasenko


ВВЕРХ

meta.ua Яндекс.Метрика

(c) Дизайн-група "Dolphins"